Вянок Анатолю Сербантовічу [Тэкст] / склад. Віктар Арцем'еў. - Магілёў : б. в., 2011. - 61 с.
Анатоль Сербантовіч - аўтар зборнікаў паэзіі "Азбука", "Міннае поле", "Пярсцёнак", "Жаваранак у зеніце" - найвыдатнейшы беларускі паэт, творчасць якага пры жыцці не была належным чынам ацэнена.
У зборнік увайшлі радкі з артыкулаў і ўспамінаў, а таксама вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя А. Сербантовічу, якія сведчаць, што паэт меў арыгінальны талент і ягоная творчасць блізкая беларускаму народу, яму патрэбная і сёння, і ў будучым.